18 верасня на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў адбылася сустрэча студэнтаў ФМА з Уэслі Кантрэлам, вядомым амерыканскім бізнесмэнам і пісьменнікам, яго жонкай Бернардзін, папулярным аўтарам кніг аб сям'і і шлюбе, а таксама сенатарам Марці Харбінам. У ходзе ажыўленай дыскусіі замежныя госці падзяліліся сваімі гісторыямі поспеху, распавялі пра погляды на лідэрства, вядзенне бізнесу і паспрабавалі сфармуляваць адказ на адвечнае пытанне: як усё паспець у жыцці без шкоды для яго якасці?
Ніжэй вашай увазе прапануем водгукі асобных студэнтаў аб сустрэчы:
"Шлях запрошанага бізнэсмэна ад майстра капіравальных апаратаў да генеральнага дырэктара ўражвае. Уэс Кантрэл у чарговы раз даказаў тое, што за поспехам любога мужчыны стаіць непаўторная жанчына" (Юсінь Ван, 3-ці курс, спецыяльнасць "Міжнароднае права").
"Натхняльнае выступленне жонкі Уэслі Кантрэла. Нягледзячы на тое, што мае погляды на гендэрныя ролі ў соцыуме некалькі адрозніваюцца, у мяне цудоўнае ўражанне" (Таццяна Шаляпень, 3-ці курс, спецыяльнасць "Міжнароднае права").
"Мяне натхнілі рэальныя гісторыі з жыцця аб тым, як каханне і сяброўства дапамагаюць ажыццяўленню мар" (Ганна Алымава, 3-ці курс, спецыяльнасць "Міжнароднае права").
"Мне спадабалася ўсё, і асабліва — выступленне Бернардзіні. Было прыемна атрымаць ад яе кнігу з аўтографам. Абавязкова яе прачытаю". (Паліна Вярыга, 3-ці курс, спецыяльнасць "Міжнароднае права").
Будзем спадзявацца, што падобныя сустрэчы c носьбітамі замежнай мовы і культуры прынясуць адчувальную карысць студэнтам ФМА ў іх прафесійнай дзейнасці.
{gallery}2018/2018_09_18_02{/gallery}