22 верасня 2018 года на факультэце разгортвалася сапраўдная барацьба паміж першакурснікамі ўсіх спецыяльнасцяў за права называцца самымі спартыўнымі і знаходлівымі! Нягледзячы на нялётнае надвор'е, было ГОРАЧА!
ВЯЛІКІЯ ГОНКІ — 2018 засталіся ззаду, а мы спяшаемся падзяліцца з вамі вынікамі!
Cамой жвавай апынулася каманда студэнтаў спецыяльнасці "Міжнароднае права", узяўшы бясспрэчнае першынства ў эстафеце.
Самай знаходлівай апынулася каманда студэнтаў спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", атрымаўшы перамогу ў квэсце па горадзе.
А Віктара Генадзьевіча Шадурскага ўразіла згуртаванасць студэнтаў спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", таму прыз за лепшую групу падтрымкі адпраўляецца ім!
Кацярына Захарык, 3 курс, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка"
Фота: Андрэй Сабалевіч, 2 курс, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка"
{gallery}2018/2018_09_22{/gallery}