Select your language

Паважаныя студэнты, магістранты і выпускнікі (2018 г.) ФМА БДУ! Запрашаем Вас прыняць удзел у XXV Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Загад аб правядзенні конкурсу, спіс секцый, інструкцыя аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу, правілы афармлення работ прадстаўлены на сайце http://sws.bsu.by/RespKonk.htm альбо іх можна знайці ніжэй, прайшоўшы па адпаведнай спасылцы.

Онлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу праводзіцца да 7 лiстапада 2018 г. на сайце http://sws.bsu.by/RespKonk.htm.

Работы на Секцыю № 14 "Міжнародныя адносіны. Сусветная эканоміка. Міжнароднае права. Мытная справа", а таксама на іншыя секцыі неабходна перадаць да 14 лістапада 2018 г. намесніку дэкана па навуцы В.Ф. Малашанкавай (аўд. 505) або адказнай за НДРС В. В. Валогінай.

Па пытаннях удзелу ў конкурсе звяртацца да адказнай за НДРС на ФМА Вольгі Віктараўны Валогінай (e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).