У панядзелак, 24 верасня, факультэт міжнародных адносін наведала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Мексіканскіх Злучаных Штатаў у Расійскай Федэрацыі, і па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Беларусь, Норма Берта Пенсадо Марэна.
Сустрэча са студэнтамі, якія вывучаюць іспанскую мову, была прысвечана ўнутранай і знешняй палітыцы Мексікі, а таксама двухбаковым адносінам паміж нашымі дзяржавамі. Асаблівая ўвага надавалася пытанням эканамічнага развіцця.
Пасля асноўнай часткі выступу слухачы змаглі задаць паслу цікавячыя іх пытанні. Спадарыня Марэна адзначыла, што ў студэнтаў ФМА выдатны ўзровень валодання іспанскай мовай.
Завяршылася сустрэча пад гукі мексіканскай музыкі адкрыццём выставы ў фае 8-ого паверха. На працягу ўсяго тыдня студэнты змогуць азнаёміцца з культурай іншай краіны, вывучаючы выставачныя экспанаты.
Валерыя Лухверчык, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права"
{gallery}2018/2018_09_24{/gallery}