19 верасня 2018 года група студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» ў рамках дысцыпліны курсу «Практыка міжнароднага бізнесу» наведала Event-прастору SPACE, на якой юрыдычная кампанія REVERA пры падтрымцы Альфа Банка арганізавала адкрытую лекцыю: «Як правільна спакаваць gamedev-стартап, пакрокавая інструкцыя па старту бізнэсу».
Юрыст кампаніі падрабязна адказаў будучым выпускнікам на пытанні:
- рэгіструем кампанію: калі, навошта і як;
- збіраем IP: якімі дакументамі афармляюцца правы на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
- першапачатковая дагаворная абвязка: якім можа быць дагавор;
- прыцэл на ПВТ: вопыт уступлення ў ПВТ.
Дэканат факультэта і кафедра міжнародных эканамічных адносін дзякуе лектару, юрысту карпаратыўнай практыкі кампаніі REVERA Арцёму Хандрыка і арганізатарам Алене Мурашка, партнёр кампаніі REVERA і Альфа Банку.
{gallery}2018/2018_09_19{/gallery}