Select your language

З 11 па 14 верасня ў Мінску праходзіў XIII Беларускі міжнародны медыяфорум, тэмай якога стала «Партнёрства ў імя будучыні: лічбавая позва для медыяпрасторы». У гэтым грандыёзным мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 300 чалавек з 30 краін свету. Удзельнікі медыяфоруму штогод прапануюць новыя ідэі, выпрацоўваюць рэкамендацыі і абменьваюцца думкамі, і гэты год не стаў выключэннем. Галоўнымі падзеямі медыяфоруму сталі пленарнае пасяджэнне, панэльныя дыскусіі па секцыях, а таксама школа журналістыкі.

Студэнты 2—3 курсаў факультэта міжнародных адносін прынялі ўдзел у круглым стале на тэму: «Саюзная дзяржава ў эпоху новых медыя: стратэгія пазіцыянавання». Абмяркоўваліся такія пытанні, як роля сродкаў масавай інфармацыі ў эпоху глабалізацыі і лічбавых тэхналогій, якія прапануюць шырокі спектр розных крыніц інфармацыі. Спецыялісты заклікалі прадстаўнікоў сучаснай журналістыкі актыўна асвойваць Інтэрнэт-прастору.

Дыскусіі праводзіліся ў рамках 4 секцый, пасля чаго адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў з прыняццем Рэзалюцыі медыяфоруму. У рамках школы журналістыкі былі праведзены лекцыі, семінары і майстар-класы.

Такім чынам, XIII Беларускаму міжнароднаму медыяфоруму ўдалося ў чарговы раз стаць аўтарытэтнай пляцоўкай для прадстаўнікоў медыяасяроддзя.

Тэкст: Ірына Галубіч, студэнтка 2 курса, спецыяльнасць "Міжнароднае права"
Фотаздымкі: Кацярына Мазжухіна, студэнтка 3 курса, спецыяльнасць "Міжнароднае права".

{gallery}2018/2018_09_14{/gallery}