20.09.2018 г. адбыўся Адзіны дзень інфармавання на факультэце міжнародных адносін, прысвечаны актуальным пытанням жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
На мерапрыемстве прысутнічалі і выступілі дэкан ФМА В. Г. Шадурскі, начальнік УМС Л. С. Лукіна, а таксама прадстаўнікі дэканата, кафедраў, студэнцкага актыву факультэта. У ходзе мерапрыемства адбыўся адкрыты абмен думкамі паміж яго ўдзельнікамі па разглядаемых пытаннях.
Абмяркоўваліся як бясспрэчныя дасягненні ў арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь і горадзе Мінску, так і наяўныя ў гэтай сферы недахопы.
Абмеркаванне прайшло ў жывой свабоднай абстаноўцы. Былі ўнесены канструктыўныя прапановы па закранутых пытаннях.
{gallery}2018/2018_09_20{/gallery}