17 верасня вучні 9-га класа мытнага профілю СШ № 46 г. Мінска наведалі факультэт міжнародных адносін. Для іх была арганізавана экскурсія па факультэту, вучэбных кабінетах аддзялення мытнай справы. У кабінеце гісторыі мытнай справы Беларусі (аўдыторыя 811) школьнікі сустрэліся са студэнтамі-мытнікамі, якія распавялі будучым абітурыентам пра асаблівасці вучобы "на мытніка", адказалі на іх шматлікія пытанні.
