12 верасня студэнты першага курса факультэта міжнародных адносін у Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі сустрэліся з першым касманаўтам Вялікабрытаніі Хелен Шармэн, якая знаходзілася ў нашай краіне у рамках 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. У Мінску сабраліся каля 90 касманаўтаў і экспертаў у галіне асваення космасу з 19 краін. Самымі шматлікімі дэлегацыямі прадстаўлена Расія, ЗША, Германія і Нідэрланды.
У пачатку сустрэчы з прывітальным словам выступіла Фіёна Гіб, пасол Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Выступленне брытанскай госці было прысвечаны тэме яе палёту ў космас. У 1989 году Хелен вырашыла адгукнуцца на паведамленне па радыё аб наборы жадаючых для ўдзелу ў конкурсе для выбару ўдзельніка касмічнага палёту ў рамках праекта «Джуна». Дадзены праект быў часткай пагаднення, заключанага на ўрадавым узроўні паміж СССР і Вялікабрытаніяй. Паспяхова прайшоўшы працэдуру адбору з 13 000 удзельнікаў, яна прыступіла да трэніровак у Зорным гарадку. 18 мая 1991 года здзейсніла касмічны палёт на арбітальную станцыю «Мір» на касмічным караблі «Саюз ТМ-12» разам з Анатолем Арцабарским і Сяргеем Крыкалёвым.
У студэнтаў была магчымасць у падрабязнасцях даведацца пра эксперыменты па астраноміі, біялогіі, хіміі, якія праводзіліся падчас экспедыцый, а таксама пра назіранне за Зямлёй, працу касмічнай тэхнікі і многае іншае.
У сваім аповедзе Хелен Шармэн закранула тэму спецыфікі жыцця на арбіце і падзялілася багатым вопытам знаходжання ў адкрытым космасе. Пасля лекцыі ў студэнтаў была магчымасць задаць пытанні. Завяршылася сустрэча фотасесіяй з паважанай госцяй.
Андрэй Кундэ, студэнт 1 курса ФМА БДУ

