Select your language

Восень — пара пачынанняў, пара новых планаў і імкненняў, пастаноўкі новых мэтаў і задач. Кожны навучальны год прыносіць нашым студэнтам яркія адкрыцця. 2018/2019 навучальны год не стаў выключэннем. У гэтым навучальным годзе ўдасканальвацца ў навыках размоўнай і прафесійнай англійскай мовы нашым студэнтам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў дапаможа выкладчык са Злучаных Штатаў Амерыкі Элізабэт Люіс.

Элізабэт Люіс (Elizabeth Lewis) – выпускніца амерыканскага ВНУ – прыехала па праграме акадэмічных абменаў у якасці выкладчыка англійскай мовы – an English Teaching Assistant within Fulbright English Teaching Assistantship Program.

Праграма дае сваім удзельнікам магчымасць абмяняцца вопытам і пакласці пачатак сумесным праектам у іншых краінах.

Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў арганізавала цёплы прыём (welcome party) з нагоды прыезду калегі з ЗША. Выкладчыкі кафедры абмяняліся з амерыканскай калегай ідэямі адносна тэматыкі заняткаў, прэзентацый і сустрэч са студэнтамі ў рамках існуючых на кафедры клубаў дзелавых і навуковых зносін і намецілі азнаямленчыя маршруты па нашай сталіцы на англійскай мове з удзелам студэнтаў. Студэнты прадэманстравалі выдатныя музычныя здольнасці, праспяваўшы пад гітару для госці і выкладчыкаў кафедры любімыя песні на англійскай мове.

Жадаем Элізабэт творчых поспехаў! Спадзяемся, што студэнты кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў нашага факультэта выкарыстаюць гэтую магчымасць для вывучэння тонкасцяў і нюансаў амерыканскага варыянту англійскай мовы, атрымаюць выдатны вопыт міжкультурных зносін.

А. Пільгун, старэйшы выкладчык
І. Пасейшвілі, старэйшы выкладчык

 

{gallery}2018/2018_09_17{/gallery}