Select your language

07 верасня 2018 студэнты 1 курса спецыяльнасці «Мытная справа» разам са сваім куратарам Паўлам Іванавічам Болтачка ў рамках «Дня знаёмства са спецыяльнасцю" наведалі Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўнікі інстытута распавялі аб напрамках дзейнасці мытнай службы Рэспублікі Беларусь. Таксама ў ходзе экскурсіі студэнты азнаёміліся з экспертнай дзейнасцю Мытнай лабараторыі і пабывалі на вучэбна-трэніровачным палігоне мытных органаў. Прадстаўнікі кіналагічнай службы мытных органаў Рэспублікі Беларусь прадэманстравалі працу службовых сабак па пошуку наркатычных і выбуховых рэчываў. Па выніках мерапрыемства студэнты прымуць удзел у конкурсе на лепшы рэферат пра прайшоўшы «Дзеньі знаёмства са спецыяльнасцю».

{gallery}2018/2018_09_07{/gallery}