Рэдакцыя рэцэнзуемага навукова-практычнага часопіса "Лічбавая трансфармацыя» (раней — «Інфарматызацыя адукацыі») запрашае да публікацыі выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў.
Мэтай выдання з'яўляецца задавальненне патрэб спецыялістаў рознага профілю ў навуковай і аналітычнай інфармацыі па пытаннях укаранення і выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ва ўмовах лічбавай трансфармацыі ўсіх сфер грамадскага жыцця.
Навуковая канцэпцыя выдання прадугледжвае публікацыю сучасных дасягненняў у галіне тэхнічных і эканамічных навук, уключаючы вынікі нацыянальных і міжнародных даследаванняў.
Часопіс уключаны ВАК у пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па тэхнічных (інфарматыка, вылічальная тэхніка і кіраванне) і эканамічным галінах навук.
Дадатковая інфармацыя аб часопісе і яго электронная версія даступныя на сайце dt.giac.by, а таксама ў мабільным дадатку «Лічбавая трансфармацыя» для аперацыйнай сістэмы Android.
Артыкул можа быць пададзена з дапамогай адмысловай формы на сайце, а таксама накіравана па электроннай пошце
Прыём артыкулаў у бліжэйшы нумар (тэрмін выхаду — кастрычнік 2018 г.) ажыццяўляецца да 17 верасня.
Падпісныя індэксы: 75057 — для індывідуальнай падпіскі, 750572 — для ведамаснай падпіскі