9 верасня больш як сто студэнтаў і супрацоўнікаў ФМА прынялі ўдзел у Мінскім паўмарафоне на дыстанцыі 5,5 км. Агульная колькасць удзельнікаў самага маштабнага свята бегу ў гэтым годзе — 35 тысяч, каля 1600 з іх — ад БДУ.
У рамках Мінскага паўмарафона ФМА падтрымаў дабрачынную акцыю "Дапамажы дзецям", мэтай якой было прыцягненне ўвагі да праблемы рэдкіх генетычных нейромышачных захворванняў у дзяцей.
Усе ўдзельнікі марафону атрымалі памятныя медалі і шэраг станоўчых эмоцый. Факультэт спадзяецца і ў далейшым аб'ядноўваць студэнтаў і выкладчыкаў у спартыўна-масавых мерапрыемствах.
Вольга Шыманская, дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў
{gallery}2018/2018_09_09{/gallery}