Адкрыты трэці конкурс грантаў беларускім навукоўцам для ўдзелу ў брокерскіх мерапрыемствах у ЕС і ў сустрэчах па падрыхтоўцы заявак на ўдзел у конкурсах праграмы «Гарызонт 2020»
Дзяржаўная ўстанова "Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы», партнёр праекта EaP PLUS у Беларусі, інфармуе беларускіх вучоных аб працягу конкурсу на атрыманне фінансавай падтрымкі для ўдзелу ў брокерскіх мерапрыемствах у краінах ЕС і краінах, асацыяваных да праграмы «Гарызонт 2020»(АС), а таксама для ўдзелу ў сустрэчах па падрыхтоўцы заявак на ўдзел у конкурсах гэтай праграмы.
Падтрымка прадастаўляецца з мэтай:
- узмацніць узаемадзеянне паміж даследчыкамі з краін УП і ЕС;
- павысіць пазнавальнасць беларускіх навуковых арганізацый і навукаёмістых кампаній, у тым ліку малых і сярэдніх, у краінах ЕС / АС;
- палегчыць уваход партнёраў з краін УП у міжнародныя кансорцыумы і падтрымаць падачу заявак з іх удзелам на конкурсы праектаў «Гарызонт 2020».
Прыём заявак прадоўжыцца да 31 кастрычніка 2018 г.
Фінансаванне прадастаўляецца на конкурснай аснове. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку (на англійскай мове) і накіраваць па электроннай пошце: