16 ліпеня 2018 года адбыўся першы ў Мінску вялікі фестываль Вялікабрытаніі – мерапрыемства, прысвечанае культуры, гісторыі, традыцыям Злучанага Каралеўства.
Фэсты падобнага роду праводзяцца для таго, каб жыхары Беларусі даведаліся больш пра культуру розных краін, зацікавіліся магчымасцямі навучання за мяжой і правялі час з карысцю і весялосцю. Таксама ў горада з'яўляецца магчымасць прыцягнуць турыстаў і зацікаўленых асоб, што, несумненна, толькі лепшым чынам адаб'ецца на прывабнасці нашай краіны.
Немалаважнай часткай фестывалю з'яўляецца і магчымасць палепшыць міжнародныя адносіны паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй: кампаніі і арганізацыі прадстаўляюць свае фонды і праекты, куды патэнцыйна могуць інвеставаць брытанскія і іншыя замежныя інвестары.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт таксама не ўпусціў такую неверагодную магчымасць і распавёў пра свае поспехі ў наладжванні беларуска-брытанскіх адносін. На фестывалі быў з гонарам прадстаўлены праект COMPASS, мэтай якога з'яўляецца комплекснае павышэнне патэнцыялу ва Усходнім суседстве і Цэнтральнай Азіі: інтэграцыя даследаванняў і эфектыўнае кіраванне. Дадзены праект разлічаны да 2021 года і накіраваны на вывучэнне фарміравання ўстойлівых супольнасцяў, іх стабільнасці ў адносінах да знешніх уздзеянняў.
У лік прыярытэтных задач уключаецца стварэнне рэгіянальных цэнтраў «перадавога вопыту» ў вядучых ВНУ Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, умацаванне навукова-даследчага партнёрства з універсітэтамі Вялікабрытаніі.
Партнёрамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з'яўляюцца Кентскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія) – каардынатар, Кембрыджскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія), Азербайджанская дыпламатычная акадэмія (Азербайджан), Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт (Таджыкістан), Універсітэт сусветнай эканомікі і дыпламатыі (Узбекістан). Кіраўнік праекта – намеснік дырэктара Школы палітыкі і міжнародных адносін Кентскага ўніверсітэта прафесар Алена Карасцялёва.
Важна таксама адзначыць, што ў нашага ўніверсітэта ўжо быў вопыт супрацоўніцтва з Кентскім універсітэтам. Увосень 2017 і вясной 2018 гада ў рамках праграмы ERASMUS + студэнты і аспіранты розных факультэтаў БДУ мелі магчымасць павучыцца ў вышэйшай навучальнай установе Вялікабрытаніі на працягу аднаго семестра. У Школе палітыкі і міжнародных адносін навучэнцы наведвалі модулі, звязаныя з вывучэннем гісторыі, сучаснымі тэндэнцыямі і перспектывамі сучасных міжнародных адносін. Несумненна, падобны досвед толькі станоўча адбіўся на ўзроўні падрыхтоўкі нашых студэнтаў і падштурхнуў іншых для ўдзелу ў праграмах абмену.
На фестывалі праект быў прадстаўлены дэканам факультэта міжнародных адносін БДУ Віктарам Генадзьевічам Шадурскім, каардынатарам праекта ў РБ Арцёмам Міхайлавічам Назаранкам, а таксама ўдзельнікамі праграмы ERASMUS + восені 2017 года: старшым выкладчыкам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Аленай Вітальеўнай Пільгун, студэнтамі факультэта міжнародных адносін Дар'яй Храмчанка, Дар'яй Сцепаненка і Лізаветай Сялютай.
Агляд падрыхтаваны Дар'яй Храмчанка
{gallery}2018/2018_06_16{/gallery}