Select your language

У перыяд 2017/2018 навучальнага года на факультэце міжнародных адносін праходзілі бясплатныя заняткі па вывучэнні грэцкай мовы і культуры для студэнтаў БДУ. Арганізатарам заняткаў выступіла Ганаровае консульства Грэцыі ў Мінску пры падтрымцы факультэта міжнародных адносін БДУ.

За час навучання слухачы курсаў навучыліся чытаць і пісаць па-грэцку, вывучылі базавы курс граматыкі і авалодалі пачатковымі гутарковымі навыкамі грэцкай мовы. Паралельна студэнты знаёміліся з багатай гісторыяй і разнастайнай культурай Грэцыі. Заняткі праходзілі па сучасным грэцкім падручнікам з выкарыстаннем актыўных метадаў навучання замежнай мове.

У завяршэнне навучальнага года студэнтам былі ўручаны дыпломы ад Ганаровага консульства Грэцыі ў Мінску аб праходжанні курса грэцкай мовы.

Віншуем нашых першых выпускнікоў з паспяховым завяршэннем курса і жадаем далейшага развіцця сваіх шматлікіх талентаў! Συγχαρητήρια!