7 мая 2018 года на факультэце міжнародных адносін БДУ выступіў расійскі гісторык і палітолаг, доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута Еўропы РАН, член-карэспандэнт РАН Аляксей Анатольевіч Грамыка.
Уступную частку сваёй лекцыі ён прысвяціў аповяду пра Расійскую акадэмію навук, пра Інстытут Еўропы РАН. Затым распавёў крыху пра сябе, а таксама пра тое, што робіць у Мінску. Аляксей Грамыка падкрэсліў, што сёння Мінск – запатрабаваная пляцоўка для правядзення розных палітычных форумаў. І таму расійскія палітолагі надаюць яму вялікую ўвагу.
На ФМА ён прачытаў лекцыю, прысвечаную міжнародным адносінам. Аляксей Грамыка праводзіў паралелі паміж мінулым і сучаснасцю, паказваў на ўзаемасувязь сучасных падзей са справамі і ўчынкамі мінулага. Падымаліся філасофскія пытанні. Расійскі палітолаг сцвярджаў, што гісторыя – не хаатычны ланцужок падзей, што ўсе працэсы ўзаемаабумоўлены, што гісторыя развіваецца нераўнамерна. Аляксей Анатольевіч даў кароткі аналіз сучаснай сістэмы міжнародных адносін, ён зрабіў выснову, што цяпер ідзе "эпоха транзіту": адбываецца пераход ад адной мадэлі міжнародных адносін да іншай, ад біпалярнасці да шматпалярнасці. Поліцэнтрызм стаў магчымым, так як глабалізацыя прывяла да глабальнага свету. Свет стаў адзіным, але не ўніфікаваным.
У канцы свайго выступлення ён падзякаваў усім прысутным за ўвагу, а жадаючыя змаглі задаць пытанні.
Фота — Уладзіслаў Бейнар, тэкст — Максім Стэмплеўскі
{gallery}2018/2018_05_07{/gallery}