Паважаныя калегі! Інфармуем вас пра тое, што адкрыты 3-ці анлайн прыём дакументаў для ўдзелу ў еўрапейскай праграме ERASMUS + у Універсітэце Мінью (Партугалія) у восеньскім семестры 2018/2019 навучальнага года. Для Беларусі даступная 1 мабільнасць з мэтай чытання лекцый.
Падаць дакументы можна да 22 чэрвеня 2018 г. Падача дакументаў ажыццяўляецца самастойна (не праз УМС).
Падрабязнасці ўдзелу ў Праграме, а таксама спіс усіх патрэбных дакументаў, анлайн форму і інструкцыі можна знайсці па наступнай спасылцы: https://alunos.uminho.pt/EN/students/mobilityprograms/Pages/ICM.aspx