Па запрашэнні начальніка мытні «Мінск-2» А. В. Міхалькевіча загадчык кафедры мытнай справы В. А. Астрога, старшы выкладчык Т. А. Ястраб і група студэнтаў-мытнікаў прынялі ўдзел у правядзенні Міжнароднага дня абароны дзяцей — акцыі «Нашы дзеці», якая праходзіла на тэрыторыі транспартна-лагістычнага цэнтра «Шчытамірычы» Мінскага філіяла «Белмытнясэрвіс».
Удзельнікамі акцыі сталі больш за 100 хлопчыкаў і дзяўчынак: дзеці супрацоўнікаў мытных органаў, выхаванцы Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, вучні 9-га мытнага класа сярэдняй школы вёскі Старое сяло.
Для дзяцей былі паказаны асноўныя моманты працы ТЛЦ. Асаблівае захапленне ў гледачоў выклікала сустрэча з кінолагамі. Пасля экскурсіі ўсе госці сабраліся ў імправізаванай актавай зале, дзе дзеці змаглі прадэманстраваць свае творчыя здольнасці і атрымаць заслужаныя ўзнагароды і салодкія прызы.
Студэнты-мытнікі на чале са старшынёй Студрады аддзялення Д. Грынкевіч у гэты дзень падарылі дзецям яркія канцэртныя нумары: песню «Я з табой» (А. Лукашевіч), гімнастычны эцюд (С. Мазепа), выступленне аператыўнага атрада. Вялікую радасць у дзяцей выклікала Мытная Пчала (А. Хрысцюк).
{gallery}2018/2018_06_01_02{/gallery}