Select your language

24—26 мая 2018 г. у Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя) прайшла V міжнародная моладзевая канферэнцыя I-Customs: «Міжнародны бізнэс і мытнае рэгуляванне». Канферэнцыя з'яўляецца міжнароднай дыскусійнай пляцоўкай для студэнтаў усяго свету па пытаннях міжнароднага гандлю, мытнай палітыкі і мытных працэдур. У працы канферэнцыі бяруць удзел вядучыя міжнародныя эксперты ў галіне сусветнага гандлю.

У гэтай канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты з Расіі, Беларусі, Кітая, Польшчы, Італіі, Ганы, Казахстана і Украіны. Было прадстаўлена 26 дакладаў. Па выніках нарады журы 6 работ было рэкамендавана для ўдзелу ў VI PICARD Youth Forum, які адбудзецца ў Турцыі ў кастрычніку гэтага года.

У лік пераможцаў увайшоў студэнт 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" ФМА БДУ Уладзіслаў Шпілеўскі, лідэр нацыянальнага адборачнага этапу, актыўны член СНДЛ кафедры мытнай справы. Яго навуковым кіраўніком выступіла старшы выкладчык кафедры мытнай справы Т. А. Ястраб.

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў і перамог!