Select your language

Будучыню прафесіі перакладчыка, пашырэнне прафесійных кампетэнцый, якасць ведаў выпускнікоў абмяркоўваліся падчас навукова-метадычнага семінара, арганізаванага кафедрай англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА. Работа семінара праходзіла ў шырокім фармаце і насіла міжкафедральны характар. У семінары прымалі ўдзел выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў, кафедры германскіх моў і кафедры раманскіх моў факультэта міжнародных адносін.

Запрошаны госць семінара, Аляксей Уладзіміравіч Удовічаў, дацэнт кафедры тэорыі і практыкі перакладу МДЛУ, практыкуючы вусны і пісьмовы перакладчык, распавёў аб сваім практычным вопыце працы ў галіне перакладу дзелавых перамоў, перакладу справаздач і фінансавых дакументаў з улікам патрабаванняў Еўракамісіі, ААН, рэспубліканскіх міністэрстваў і ведамстваў. Аляксей Уладзіміравіч распавёў аб электронных рэсурсах і камп'ютарных праграмах, якія актыўна выкарыстоўваюць перакладчыкі ў наш час.

Абмяркоўваліся і прафесійна значныя кампетэнцыі перакладчыка. Высокі ўзровень валодання замежнай мовай, добрая эрудыцыя, веданне і выкананне дыпламатычнага і дзелавога этыкету, навыкі вядзення перамоў – вось некаторыя агульныя патрабаванні да выпускнікоў перакладчыцкіх факультэтаў і да падрыхтоўкі будучага перакладчыка ў сферы прафесійнай дзейнасці. Пры распрацоўцы і ўкараненні новых праграм неабходна ўлічваць не толькі патрэбы студэнтаў, але і сучасныя рэаліі методыкі выкладання замежных моў.

Выкладчыкі кафедраў замежных моў ФМА выказваюць падзяку Аляксею Уладзіміравічу за каштоўную інфармацыю і прафесійныя парады.

Артыкул падрыхтавала старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў І. М. Пасейшвілі.

{gallery}2018/2018_06_01{/gallery}