30 мая 2018 года адбылося пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Па выніках разгляду дысертацый i атэстацыйных спраў навуковая ступень доктара гістарычных навук прысуджана загадчыку кафедры мытнай справы Віктару Аляксандравічу Астрогу.
Нагадаем, што абарона доктарскай дысертацыі па тэме "Вывучэнне новай і найноўшай гісторыі замежных краін у беларускай гістарыяграфіі (1919–1991 гг.)" адбылася 8 лютага 2018 г.
Калектыў факультэта міжнародных адносін віншуе Віктара Аляксандравіча з прысваеннем вучонай ступені і жадае далейшых поспехаў у навуковай і педагагічнай дзейнасці!