29 мая ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь выступіў міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі С. В. Лаўроў. У рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь кіраўнік расійскага МЗС запланаваў выступленне ў сценах Акадэміі і сустрэчу з маладым пакаленнем, каб адказаць на хвалюючыя іх пытанні. З прывітальным словам выступіў рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Г. В. Пальчык.
У сваёй прамове міністр замежных спраў асвятліў ключавыя напрамкі беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, адзначыў нязменную крэпасць сяброўства дзвюх дзяржаў, якое прайшла праверку часам. У якасці адной з галоўных задач, якія стаяць перад Расіяй і Беларуссю, С. В. Лаўроў назваў рэалізацыю на справе прынцыпу роўнай і непадзельнай бяспекі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Расія выступае за фарміраванне агульнай мірнай і квітнеючай эканамічнай і гуманітарнай прасторы бяспекі ад Лісабона да Уладзівастока.
Адказваючы на пытанні студэнтаў, міністр адзначыў, што сфера дыпламатычнай службы працягвае захоўваць сваю спецыфіку. Імклівае развіццё інфармацыйных тэхналогій прыкметна палягчае працу дыпламатаў. Разам з тым, неабходна памятаць пра важнасць жывых чалавечых зносін, якіх не могуць замяніць ніякія найноўшыя тэхналогіі.
С. В. Лаўроў падрабязна спыніўся на тым, якія існуюць перспектывы ўрэгулявання расійска-ўкраінскіх адносін. Ён заклікаў маладое пакаленне праводзіць выразныя адрозненні паміж рэальным становішчам спраў і ўспрыманнем сітуацыі міжнароднай супольнасцю, якое часцяком суб'ектыўнае і аднабоковае. Міністр пацвердзіў гатоўнасць Расійскай Федэрацыі працягнуць дыялог з Украінай.
На заканчэнне сустрэчы рэктар Акадэміі Г. В. Пальчык падзякаваў госцю за візіт і лекцыю.
{gallery}2018/2018_05_29_02{/gallery}