Select your language

23—25 мая ў Мінску ў рамках экспертнай ініцыятывы «Мінскі дыялог» прайшоў традыцыйны аднайменны форум, удзел у якім прыняло амаль 500 экспертаў, якія прадстаўлялі 50 краін свету. Тэма форуму — «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх». У працы форуму «Мінскі дыялог» прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. А таксама акрамя экспертнай супольнасці вядомыя палітыкі Рэспублікі Беларусь і замежжа: міністр замежных спраў Уладзімір Макей, генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, генеральны дырэктар Савета дзяржаў Балтыйскага мора Майра Мора, былы генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, намеснік памочніка генеральнага сакратара НАТА па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі Джэймс Апарутай, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, уключаючы ўсіх былых міністраў замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 

Незаменную дапамогу ў арганізацыі дадзенага мерапрыемства аказалі студэнты факультэта міжнародных адносін, якія выступілі валанцёрамі-арганізатарамі на форуме. У іх абавязкі ўваходзілі сустрэча VIP-гасцей у аэрапорце, рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі, работа са СМІ і дапамога ў арганізацыі сесій. Валанцёры цесна ўзаемадзейнічалі з супрацоўнікамі-арганізатарамі форуму "Мінскі дыялог".

На працягу трох дзён форуму "Мінскі дыялог" валанцёры працавалі ў гатэлі Marriott, дзе праходзілі сесіі з удзелам экспертаў, і ў Нацыянальным выставачным комплексе Белэкспа, дзе праходзіла сесія пад назвай "Як зрабіць Усходнюю Еўропу рэгіёнам супрацоўніцтва, а не канфрантацыі ?", удзел у якой прымалі высокія замежныя госці і кіраўнік дзяржавы.

Пасля заканчэння форуму на цырымоніі закрыцця кіраўнік «Мінскага дыялогу» Яўген Прэйгерман (выпускнік факультэта міжнародных адносін) цёпла адазваўся аб рабоце валанцёраў: «Без іх гэтага форуму не было б». Удзельнікі «Мінскага дыялогу» падтрымалі Е. Прэйгермана і падзякавалі ўсім валанцёрам працяглымі апладысментамі.

Дзмітрый Бялько, студэнт 2 курс спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"

{gallery}2018/2018_05_25{/gallery}