Select your language

29 мая на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай па ініцыятыве загадчыка кафедры дацэнта С. І. Лебядзінскага адбыўся тэарэтычны семінар «Інавацыі ў іншамоўнай адукацыі». З праблемамі інавацый у лінгвадыдактыцы і навучанні мовам азнаёміла калегаў старэйшы выкладчык Варычэнка Г. В. У дакладзе «Інавацыі ў іншамоўнай адукацыі» былі прааналізаваныя новыя напрамкі ў навучанні мовам у вядучых універсітэтах свету, выкарыстанне ў навучанні лічбавых платформаў, даследаванні ў галіне корпуснай лінгвістыкі, новыя парадыгмы навучання. У дакладзе старэйшага выкладчыка Яранцавай Т.В. «Новыя тэхналогіі ў адукацыі» былі прадстаўлены інавацыйныя прыёмы, якія выкарыстоўваюцца ў навучанні замежных студэнтаў. У выніку абмеркавання выкладчыкамі кафедры было прынята рашэнне больш шырока ўкараняць лічбавыя тэхналогіі і актыўныя методыкі ў навучальны працэс.

{gallery}2018/2018_05_29{/gallery}