Select your language

У рамках святкавання 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Мексіканскімі Злучанымі Штатамі, па ініцыятыве Пасольства Мексікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь (па сумяшчальніцтве), 25 мая 2018 года на факультэце міжнародных адносін стартаваў тыдзень мексіканскага кіно. Урачыстае адкрыццё кінатыдня пачалося з дэманстрацыі фільма — намінанта на «Залатую пальмавую галіну» Канскага фестывалю 1967 г. пад назвай «Педра Парамо».

Перад студэнтамі ФМА, якія вывучаюць іспанскую мову, з вітальнай прамовай выступіў Ганаровы консул Мексікі ў Беларусі Ю. А. Марозаў.