На працягу красавіка—мая Студэнцкім Саюзам ФМА было арганізавана і праведзена некалькі запамінальных мерапрыемстваў.
Найбольш доўгачаканым і захапляльным быў, вядома ж, конкурс «Містэр ФМА—2018», які прайшоў 26 красавіка на сцэне клуба «Рэпаблік», дзе шасцёра неверагодна харызматычных, ініцыятыўных і мэтанакіраваных хлопцаў змагаліся за тытул «Містэр ФМА— 2018».
Студэнцкі Саюз ФМА у чарговы раз прымусіў гледачоў з заміраннем сэрца і захапленнем у вачах сачыць за сапраўды легендарным шоу! Ды што ўжо там казаць, калі атрымалася скарыць сэрцы Віктара Генадзьевіча і Сяргея Валер'евіча!
Нашы ўдзельнікі паказалі, на што здольныя студэнты самага прэстыжнага факультэта краіны!
Абдула Одзінаеў зачараваў залу феерычнасцю і драйвам, Ілля Багданаў растапіў сэрца дзяўчат песняй уласнага сачынення, Павел Балабановіч падарваў залу канцэптуальным танцам, Дзмітрый Ягоўдзік прымусіў сэрца біцца часцей пачуццёвым танга, а Уладзіслаў Кароўкін улюбіў у сябе непасрэднасцю і рознабаковасцю.
Суперніцтва было настолькі напружаным, што пазайздросціць журы ўжо дакладна не атрымаецца! У выніку:
МІСТЭР ФМА — 2018 — Дзмітрый Ягоўдзік!
Віцэ-МІСТЭР ФМА — 2018 — Павел Балабановіч!
{gallery}2018/2018_04_26_03{/gallery}
Не засталіся нашы студэнты ў баку і ад святкавання Дня Перамогі. Студэнцкі Саюз ФМА у гонар 9 Мая нагадаў пра тое, якая цана мірнага неба над галавой.
На першым паверсе студэнтаў чакалі фотавыставы на тэмы «БДУ ў часы Другой сусветнай вайны» і «Мінск 1941—1945 гг», а імправізаваны кінатэатр у ліфтавым пакоі прымусіў пагрузіцца ў асобныя моманты гісторыі.
{gallery}2018/2018_05_08{/gallery}
І нарэшце — турзлёт!
Турзлёт Студэнцкага Саюза ФМА, прысвечаны году Малой Радзімы, адбыўся 12 мая і прынёс масу станоўчых эмоцый, уражанняў і ўспамінаў! У гэты дзень актывісты нашага факультэта наведалі горад Заслаўль Мінскага раёна, адзін з самых найстарэйшых гарадоў Беларусі.
{gallery}2018/2018_05_12{/gallery}