Select your language

24 мая прамоўцы з ліку студэнтаў, курсантаў і стажораў 25 ВНУ Беларусі і Украіны спаборнічалі ў прамоўніцкім майстэрстве: Акадэмія МУС правяла чарговы, 18-ы па ліку, міжнародны конкурс «Цыцэроній 2018».

Акадэмія МУС, БДУ, БДЭУ, БДАТУ, БДУ ім. А.С. Пушкіна, Ваенная акадэмія РБ, ГДУ імя Францыска Скарыны, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Дняпроўскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў Украіны, Нацыянальная акадэмія ўнутраных спраў Украіны, — вось толькі некаторыя з ВНУ, якія былі прадстаўлены выступоўцамі. Усяго ў конкурсе прыняло ўдзел 49 канкурсантаў з 11 краін. Для ўдзелу ў «Цыцэроній 2018» кафедра тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай БДУ падрыхтавала чатырох стажораў з Японіі (выкладчык — Чупік В.У.) і студэнта трэцяга курса ФПМІ з Таджыкістана (выкладчык — Анкуда А. М.). 

Выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Чупік В.У. са стажорамі-пераможцамі
(злева направа: Агусі Юка, Івакі Нарухіка, Чупік В.У., Нагасэ Юкі, Сано Кэнто) 

Студэнты-замежнікі прыцягнулі асаблівую ўвагу публікі і журы, прымусіўшы задумацца аб важным і — засмяяцца.

Стажор БДУ Агусі Юка, якая ўсяго 7 месяцаў таму прыехала з Японіі, распавяла, як стаць падобным на беларуса. Праявіўшы пачуццё гумару, дзяўчына пералічыла шэсць правілаў, якім кіруецца кожны беларус: ні ў якім разе не ўсміхацца ў грамадскіх месцах; казаць, што ў Еўропе лепш, але адначасова хваліць сваё, роднае; мець дачу; есці бульбу — заўсёды і ўсюды; не прымаць адмоўны адказ; быць гасцінным.

Першы намеснік начальніка Акадэміі МУС палкоўнік міліцыі Аляксей Башан узнагароджвае пераможцу конкурсу «Цыцэроній» стажора БДУ Агусі Юка 

Стажор БДУ Нагасэ Юкі распавяла пра Японію, пералічыўшы рэчы, якім не варта здзіўляцца турыстам. Да прыкладу, чэргам, якія любяць японцы, і недапушчальнасці чаявых. Дрыготкім ад хвалявання голасам стажор БДУ Івакі Нарухіка распавёў аб землятрусах, свім удзеле ў выратавальнай аперацыі ў Японіі, уменні дапамагаць адзін аднаму  — не толькі падчас стыхійных бедстваў.

У выступе «Мой досвед» стажор Сано Кэнто распавёў аб працы на здымачнай пляцоўцы беларускага фільма жахаў. Дэманструючы выдатнае веданне рускай мовы, прамоўніцкія навыкі і ўменне трымацца на публіцы, Кэнто раскрыў зале яшчэ адзін свой талент — кінематаграфічны.

З пачуццём уласнай годнасці студэнт трэцяга курса ФПМІ Умеджон Хамдамаў распавёў пра першую незалежную дзяржаву таджыкаў — Імперыю Саманідаў. Падчас выступу, які суправаджаўся выдатна аформленай прэзентацыяй, гледачы даведаліся аб некалькхі даволі цікавых фактах. Да прыкладу, слова таджык у перакладзе азначае «каранаваны», а Імперыя Саманідаў стала першай незалежнай дзяржавай на тэрыторыі Сярэдняй Азіі.

З пачуццём уласнай годнасці студэнт трэцяга курса ФПМІ Умеджон Хамдамаў распавёў пра першую незалежнуюй дзяржаву таджыкаў — Імперыю Саманідаў.

Каментуючы выступы ўдзельнікаў конкурса, прафесар кафедры псіхалогіі і педагогікі Акадэміі МУС, старшыня журы, арганізатар і ініцыятар конкурсу «Цыцэроній» В. Л. Голубеў адзначыў работы Агусі Юка і Умеджона Хамдамова як найбольш запамінальныя яму. 

Прафесар кафедры псіхалогіі і педагогікі Акадэміі МУС, старшыня журы, арганізатар і ініцыятар конкурсу «Цыцэроній» В. Л. Голубеў 

Працу навучэнцаў БДУ адзначыла і журы. Згодна з выстаўленымымі баламі Нагасэ Юкі, Івакі Нарухіка, Сано Кэнто і Умеждон Хамдамаў сталі лаўрэатамі конкурсу. Па рашэнні журы, Агусі Юка і курсант Ваеннай акадэміі Беларусі Радрыгес Карыльо Дыега Алірыо Хасэ з Венесуэлы падзялілі першае месца. Пры гэтым першы намеснік начальніка Акадэміі МУС палкоўнік міліцыі Аляксей Башан ўручыў кубак пераможцы стажору БДУ Агусі Юке.

Віншуем!

Сярод лаўрэатаў конкурсу "Цыцэроній — 2018". Стажоры БДУ Нагасэ Юкі, Івакі Нарухіка і студэнт 3 курса ФПМІ Умеждон Хамдамаў