У адпаведнасці з Палажэннем "Аб парадку правядзення конкурсу навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, суіскальнікаў і студэнтаў для іх выканання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрствам адукацыі на вылучэнне грантаў», зацверджаным загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2014 № 561, галоўнае ўпраўленне навукі просіць да 14.06.2018 г. прадставіць спісы мяркуемых удзельнікаў конкурсу па форме згодна з дадаткам для іх зацвярджэння на пасяджэнні Савета БДУ (Вучонага савета БДУ).
Інфармацыя па ўмовах правядзення конкурсу і афармлення заявачных дакументаў прадстаўлена на сайце аддзела НДРС ГУН www.nirs.bsu.by у раздзеле «Дакументы».
Звярніце ўвагу, што праекты, якія прадстаўляюцца на конкурс, не могуць дубляваць тэматыку заданняў, заяўленых у дзяржаўныя праграмы навуковых даследаванняў. Тэматыка праектаў дактарантаў, аспірантаў і суіскальнікаў павінна адпавядаць напрамках тэарэтычных і прыкладных даследаванняў у рамках тэмы дысертацыі.