У пятніцу, 18 мая, другакурснікаў спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" пры ўваходзе ў кабінет 913 з усмешкай сустрэла выдатная дзяўчына, Таццяна Ляўкавец, якая з'яўляецца магістрантам і адначасова афіцыйным прадстаўніком Люксембургскага ўніверсітэта ў Рэспубліцы Беларусь. Мерапрыемства арганізавана і праведзена па рэкамендацыі дэканата ФМА на падставе звароту дэкана Люксембургскага ўніверсітэта да рэктара БДУ (ув. № БДУ 2530 ад 10.05.2018). Для студэнтаў была праведзена лекцыя на тэму "Усё, што трэба ведаць беларускім студэнтам пра магістратуру ва Універсітэце Люксембурга".
У студэнтаў 2 курса факультэта міжнародных адносін ужо з'яўляюцца думкі аб магістратуры: ці варта працягваць навучанне? Наведаўшы сустрэчу, з'яўляецца яшчэ адно пытанне: а ці не выбраць для гэтай мэты Люксембург? Сумнеў прысутнічае, бо ўніверсітэт Люксембурга – даволі маладая навучальная ўстанова, аднак да 2018 года ўжо стала другім у сусветным рэйтынгу самых інтэрнацыянальных універсітэтаў і першым еўрапейскай ВНУ ў дадзеным спісе. На кожны з раней пастаўленых пытанняў студэнты атрымалі разгорнуты адказ, які ўключае ў сябе даволі вялікі аб'ём неабходнай інфармацыі і асабістыя парады, якія так патрэбныя студэнтам. Акцэнт быў зроблены на неабходнасці ўдасканалення сваіх ведаў у галіне замежных моў, бо навучанне вядзецца на 3-х мовах: англійскай, нямецкай і французскай. Абітурыенту пажадана ведаць дзве з іх. Веданне англійскай мовы павінна быць дасканалым для паспяховай вучобы, працы і жыцця студэнта за мяжой. Умовы жыцця, магчымасці заробку, варыянты адпачынку – усе гэтыя аспекты былі данесены з улікам асаблівасцяў краіны Люксембург.
Дзякуючы сустрэчам такога фармату ў студэнтаў ёсць выдатная магчымасць даведацца падрабязней пра перавагі і недахопы розных праграм. Уражанні ад сустрэчы засталіся станоўчыя, бо атрыманыя веды могуць дапамагчы студэнту павысіць свой прафесійны ўзровень і зрабіць крок у паспяховую будучыню нашай краіны. Сустрэча з прадстаўнікамі Люксембургскага ўніверсітэта арганізавана сумесна з кафедрай англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў. Студэнты выказваюць вялікую ўдзячнасць загадчыцы кафедры дац. Дубінка С.А, старэйшым выкладчыкам кафедры Моравай Л. А., Турло В. П., Пасейшвілі І. Н.
Артыкул падрыхтавалі Ангеліна Смірнова і Дыяна Ядзевіч, студэнты 2-га курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"
{gallery}2018/2018_05_18_03{/gallery}