Select your language

18 мая на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў адбылося заключнае у гэтым навучальным годзе пасяджэнне Клуба перакладчыкаў (кіраўнікі Клуба – выкладчыкі кафедры Рыжоў Васіль Уладзіміравіч і Гельдыеў Мурад Гельдымухамедавіч). Тэма паседжання «Уклад перакладчыкаў у вялікую Перамогу». Падчас абмеркавання дадзенай тэматыкі глыбока асвятляліся такія пытанні, як гісторыя ваеннага перакладу, роля перакладчыка ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўлены кадры дакументальнага фільма «Маленькая дэталь Вялікага працэсу» (пра расійскіх сінхраністаў на Нюрнбергскім працэсе), прычым кадры фільма дапаўнялі інтэрв'ю відавочцаў, удзельнікаў сінхроннага перакладу падчас Нюрнбергскага працэсу. Студэнтам былі прадэманстраваны цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца піянерам сінхроннага перакладу ад Савецкага Саюза. Пасля Нюрнбергскага працэсу (1945–1946 гг.) сінхронны пераклад і роля перакладчыкаў, зброяй якіх было слова, набылі асаблівую значнасць.

Асаблівая ўвага на пасяджэнні надавалася прыкладам найбольш распаўсюджаных фанетычных, лексіка-граматычных, стылістычных памылак у сучасным перакладзе ў медыйнай прасторы (грубая недакладнасць, адхіленне ад нормаў перакладу, так званае «сэнсавае скажэнне» і г.д.). Акрамя таго, студэнтам было прапанавана творчае заданне па мастацкім перакладзе (гэта была лірыка ваенных гадоў, якая ўмацоўвае веру ў перамогу, усяляе бадзёрасць духу і аптымізм).

Кіраўніцтва Клуба перакладчыкаў кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў дзякуе ўсім студэнтам, якія прымалі ўдзел у працы клуба ў гэтым навучальным годзе, і запрашае ўсіх жадаючых удасканаліць свае прафесійныя навыкі і ўменні ў перакладзе прыняць удзел у нашых пасяджэннях у новым навучальным годзе! Усім студэнтам паспяховай здачы сесіі!

{gallery}2018/2018_05_18_02{/gallery}