У чацвер, 17 мая 2018 г., у аўд. 1201 на факультэце міжнародных адносін пры актыўным удзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марціньша Вірсіса адбылася сустрэча з латвійскімі гісторыкамі – прафесарамі Ілгварсам Бутулісам і Антоніем Зунде. Спачатку госці распавялі прысутным аб тым, як пісалася кніга па гісторыі Латвіі («Гісторыя Латвіі»), якая была перакладзеная на беларускую мову. Далей латвійскія навукоўцы і спадар пасол тэзісна адзначылі асноўныя вехі латвійскай гісторыі і беларуска-латвійскіх адносін. У канцы сустрэчы студэнты і выкладчыкі мелі магчымасць задаць свае пытанні і атрымаць змястоўныя адказы. Таксама аўтары кнігі пакінулі аўтографы ў кнігах ва ўсіх шчаслівых уладальнікаў дадзенага выдання. Завяршылася сустрэча з латвійскімі гасцямі ўрачыстым адкрыццём на 5-ым паверсе выставы, прысвечанай Латвійскай Рэспубліцы.
{gallery}2018/2018_05_17_02{/gallery}