Select your language

У пятніцу 11 мая 2018 г. на факультэце міжнародных адносін пры садзейнічанні пасольства Венгерскай Рэспублікі ў Беларусі адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай гісторыі супрацоўніцтва краін Вішаградскай групы (Венгрыя, Польшча, Славакія і Чэхія).

У сувязі са старшынствам Венгрыі ў V4 выставу ўрачыста адкрыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгерскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Вілмаш Сіклавары. У сваёй прывітальнай прамове ён адзначыў важнасць развіцця і далейшага ўмацавання адносін паміж краінамі-членамі Вішаградскай групы, а таксама выказаў словы падзякі за магчымасць адкрыцця гэтай выставы.

У сваю чаргу дэкан факультэта міжнародных адносін Віктар Шадурскі адзначыў неабходнасць больш паглыбленага вывучэння студэнтамі дзейнасці Вішаградскай групы, а таксама геапалітычных працэсаў, якія праходзяць на прасторы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

На мерапрыемстве прысутнічалі Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, кіраўнікі і супрацоўнікі замежных дыпламатычных місій у Беларусі, прадстаўнікі МЗС Беларусі, а таксама выкладчыкі і студэнты факультэта міжнародных адносін.

{gallery}2018/2018_05_11{/gallery}