15 мая 2018 г. студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» наведалі з візітам сваіх калегаў-студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Праграма візіту была дастаткова насычанай і пазнавальнай: экскурсія па горадзе Гродна, наведванне музея гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы, вучэбна-азнаямляльная экскурсія па мытным пасту «Прывалка», зносіны з калегамі-студэнтамі. Гэты візіт з'яўляецца адным з кірункаў развіцця практыкаарыентаванасці навучання на спецыяльнасці «Мытная справа», а таксама служыць прыкладам актыўнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ВНУ на шляху падрыхтоўкі кадраў для мытнай службы Рэспублікі Беларусь.
{gallery}2018/2018_05_15_02{/gallery}