16 мая на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай адбылася літаратурна-мастацкая акцыя «Магія вясны. Вясновыя традыцыі і святы народаў свету». Замежныя студэнты падрыхтавалі цікавыя паведамленні і прэзентацыі пра вясновыя святы ў сваіх родных краінах.
Агуалонга Гомез Тупак Інці і Кампавердэ Замбрано Памэла з Эквадора вельмі лірычна выканалі песні індзейцаў. Памэла натхнёна прачытала верш М. Цвятаевай, закрануўшы самыя адчувальныя струны душы гледачоў.
Аб прыгажосці японскай вясны распавёў Юсуке Ямадзакі. Японскія стажоры Нагасэ Юкі і Накагава Сінга вельмі таленавіта выконвалі песні на роднай мове.
Студэнты з Кітая чыталі вершы рускіх паэтаў. Асабліва драматычна прагучаў верш «Май 45-ага» ў выкананні Лю Юйсінь і Ань Жэнь. Выдатную карціну, прысвечаную вясне ў Кітаі, намаляваў У Дунфань.
Маляўнічыя прэзентацыі пра вясновыя святы Туркменістана падрыхтавалі студэнты 2 курса факультэта міжнародных адносін Хаджыеў Абдылджаліл і Рахымаў Мухамет. Рахмедаў Арслан прачытаў верш «Вясна ідзе», а Непесава Гозел захапіла ўсіх паэтычнымі радкамі пра туркменскую вясну.
Таджыкская вясна цешыла вока яркімі фарбамі, буйствам зеляніны, талентамі таджыкскага народа. Шамсудзінаў Дастанчон падрыхтаваў цікавую прэзентацыю, а Кіронава Сабрына пяшчотна і пранікнёна прачытала вершы А. Блока «О, вясна без канца і без краю! ..»
Таджыбаеў Шахруз прадставіў прысутным выдатныя рубаі Амара Хайяма.
Замежныя студэнты актыўна ўдзельнічалі ў лінгвакультуралагічнай віктарыне, успамінаючы вывучаныя рускія і беларускія прыказкі і фразеалагізмы.
{gallery}2018/2018_05_16{/gallery}