Select your language

17 мая ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы пройдзе семінар "Электронныя рэсурсы ProQuest ў інфармацыйным забеспячэнні навукі і адукацыі".

Удзельнікі семінара пазнаёмяцца з асноўнымі прадуктамі і сэрвісамі кампаніі: найбуйнейшай у свеце ўніверсальнай паўнатэкставай калекцыяй дысертацый ProQuest Dissertations & Theses Global, базамі дадзеных навуковай перыёдыкі рознай тэматычнай накіраванасці, платформай навуковых электронных кніг ProQuest Ebook Central, тэматычнымі навуковымі калекцыямі відэаматэрыялаў на платформе Alexander Street.

Для беларускіх навукоўцаў будуць дадзены рэкамендацыі па размяшчэнні даследаванняў у базе дадзеных дысертацый ProQuest Dissertations & Theses Global.

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, маладыя навукоўцы, аспіранты, магістранты і іншыя актыўныя карыстальнікі электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Для ўдзелу ў семінары неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd7qqOby0MnbX2u1Vm36NdTsZg-o_Ad_aYq0llMWVr2AKNHKw/viewform