Традыцыйна ў пачатку мая на факультэце праводзяцца Дні кафедры міжнародных эканамічных адносін. А май 2018 года быў знамянальны яшчэ і 200-гадовым юбілеем Карла Маркса. У гонар дадзеных падзей адбыліся яркія і цікавыя мерапрыемствы, а маляўнічыя плакаты каля памяшкання кафедры спрыялі святочнаму настрою.
Адкрывалі Дні кафедры МЭА навуковыя мерапрыемствы: 3 мая адбыўся аспіранцкі семінар, а 4 мая — конкурс навуковых праектаў студэнтаў і магістрантаў "Сусветная эканоміка: сучасныя тэндэнцыі развіцця».
У адрас конкурсу прыйшло 40 работ з 7 ВНУ краіны. У фінале былі прадстаўлены 8 работ у рамках секцыі «Развіццё тэорыі сусветнай эканомікі» (работы тэарэтычнага характару з навуковай навізной) і 9 работ у секцыі «Павышэнне эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці» (работы практычнага характару, у якіх разглядаюцца канкрэтныя прапановы па павышэнню эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці) .
Пераможцамі ў секцыі «Развіццё тэорыі сусветнай эканомікі» сталі студэнтка БДУ Аляксандра Вільчыцкая (1 месца), студэнтка БДЭУ Джэнет Амангельдыева (2 месца) і студэнтка БДУ Алена Дудкова (3 месца).
Пераможцамі ў секцыі «Павышэнне эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці» сталі студэнтка БДУ Ангеліна Жыркевіч (1 месца), студэнтка БНТУ Дарыя Полікша (2 месца) і студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Вераніка Шарэйка і Юлія Масько (3 месца).
7 мая прайшла ўжо стаўшая традыцыйнай «Эканамічная віктарына», у якой прынялі ўдзел студэнты першага курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка», а пераможцам стала каманда восьмай групы "Амазонкі».
8 мая адбылося святочнае мерапрыемства з элементамі інтэлектуальных гульняў і канцэртнымі нумарамі, падрыхтаванае студэнтамі 1 і 2 курсаў аддзялення "Сусветная эканоміка». Салодкім сюрпрызам для ўдзельнікаў стаў аўтарскі торт ад Ганны Кулік!
Дзякуй усім, хто раздзяліў з намі свята і тым, хто зрабіў яго незабыўным!!!
{gallery}2018/2018_05_15{/gallery}