Select your language

Аддзел па біяэтыцы Савета Еўропы сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Камітэтам па біяэтыцы Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў г. Мінску праводзяць РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС СТУДЭНЦКІХ РАБОТ "ДАСТУПНАЯ БІЯЭТЫКА".

Удзельнікі: студенты і магістранты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь (як індывідуальна, так і ў аўтарскім калектыве не больш за тры чалавекі), якія цікавяцца пытаннямі біяэтыкі (правы чалавека ў галіне біямедыцыны).

Намінацыі: эсэ, відэаролік, плакат.

Тэрміны: конкурс праводзіцца з 15 сакавіка па 01 ліпеня 2018 года

Працы можна падаваць на электронны адрас аргкамітэта конкурсу: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Падрабязней пра конкурс можна даведацца, перайшоўшы па спасылцы:

https://www.coe.int/en/web/bioethics/competition-on-bioethcis?p_p_id=56_INSTANCE_YB8kZKx4RbCb&p_p_lifecycle=0&p_p_state=normal&p_p_mode=view&p_p_col_id=column-4&p_p_col_count=1&_56_INSTANCE_YB8kZKx4RbCb_languageId=ru_RU