Select your language

10 мая 2018 года на базе факультэта міжнародных адносін у рамках спецыяльнага праекта для студэнтаў юрыдычных ВНУ «Юрыст: ад ведаў да практыкі» адбылася V Міжвузаўвская студэнцкая канферэнцыя. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі вядучы прававы часопіс «Юрыст» сумесна з парталам «Сістэма Юрыст» і кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права. У канферэнцыі прынялі ўдзел 80 студэнтаў з сямі ВНУ краіны і навучэнцы юрыдычнага каледжа БДУ.

Дадзеная канферэнцыя праводзілася з мэтай павышэння практыкаарыентаванасці працэсу навучання студэнтаў па спецыяльнасці «правазнаўства». Актуальная для эканомікі краіны, асноватворная ў працы юрыста, незалежна ад сферы ўжывання яго дзейнасці тэма «Дамоўная работа: ад юрыдычных асноў да практычных рашэнняў» была раскрыта з практычных пазіцый прадстаўнікамі вядучых юрыдычных кампаній і адвакацкіх бюро Рэспублікі Беларусь. Па заканчэнні канферэнцыі сярод удзельнікаў было праведзена тэставанне па засваенню інфармацыі. Рэкамендацыі аб самых паспяховых удзельніках канферэнцыі будуць прадстаўлены вядучым юрыдычным кампаніям, дзяржаўным прадпрыемствам і буйным камерцыйным арганізацыям. Арганізатарамі была адзначана работа студэнткі 2 курса ФМА Кацярыны Лагвіновіч. Таксама пераможцам уручаны сертыфікаты на доступ да партала «Сістэма Юрыст» тэрмінам на 6 месяцаў.

VI Міжвузаўвская канферэнцыя адбудзецца ў лістападзе 2018 г. Запрашаем да ўдзелу!

{gallery}2018/2018_05_10{/gallery}