Select your language

Напярэдадні святкавання 9 мая ў БДУ адбыўся «Зорны матч Перамогі». Адкрыў патрыятычную спартыўную акцыю прывітальным словам рэктар БДУ Андрэй Кароль.

«Зорны матч» праходзіць у нашай ВНУ ўпершыню. Ён аб'яднаў зорак эстрады і зорак з ліку прафесарска-педагагічнага і студэнцкага складу БДУ. Сённяшні матч прысвечаны Вялікай Перамозе, і я разлічваю, што ён стане сімвалам памяці трагічных падзей тых гадоў», — адзначыў рэктар БДУ Андрэй Кароль.

Акрамя таго, у перапынку паміж першым і другім таймам адбыўся «Забег Перамогі», у якім прынялі ўдзел выкладчыкі нашага факультэта.

Ва ўзроставай катэгорыі ад 36 да 50 гадоў трэцяй фінішавала дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА Вольга Шыманская.
У катэгорыі ад 51 года да 60 гадоў залатога медаля ўдастоена старшы выкладчык кафедры раманскіх моў ФМА Таццяна Шарупіч, сярэбраны медаль у старэйшага выкладчыка гэтай жа кафедры Вольгі Літвіненка. Віншуем!

Завяршылася акцыя ўзнагароджаннем пераможцаў і канцэртам зорак беларускай эстрады, тэатра і кіно «Арт-Старс».