27 красавіка студэнты другога курса спецыяльнасці «Мытная справа» прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары на тэму «Changes in U.S. trade policy. U.S.-China trade war», арганізаваным сумесна кафедрай англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў (дацэнт В. Ю. Шыманская, старшы выкладчык Г. П. Назарава) і кафедрай мытнай справы (старшы выкладчык Т. А. Ястраб).
Семінар прайшоў у рамках тыдня навукі на ФМА і быў праведзены ў форме мадэлявання перамоваў. Студэнты прадстаўлялі чатыры дэлегацыі: ЗША, Кітай, Сусветную гандлёвую арганізацыю і Рэспубліку Беларусь. Падчас семінара былі закрануты такія важныя праблемы, як крадзеж інтэлектуальнай уласнасці, павышэнне мытных тарыфаў, легальныя спосабы процідзеяння падобным рашэнням краін-членаў СГА і складанасці ўрэгулявання спрэчак, наступствы і рызыкі гандлёвых войнаў для міжнароднага гандлю.
Абмеркаванне праходзіла на англійскай мове, прадстаўнікі дэлегацый цытавалі афіцыйныя заявы краін-удзельніц перамоваў, прыводзілі аналіз існуючай заканадаўчай базы, абменьваліся думкамі, задавалі правакацыйныя пытанні. Арганізатары семінара і яго ўдзельнікі засталіся задаволеныя вынікамі абмеркавання: студэнты прадэманстравалі высокі ўзровень валодання дзелавой англійскай мовай, прымянілі на практыцы веды ў сферы тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, атрымалі магчымасць удасканаліць свае прафесійна-моўныя кампетэнцыі.
Юлія Лагун, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа»
{gallery}2018/2018_04_27{/gallery}