Віншуем студэнта 4-га курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» Паўла Сергяевіча з перамогай у рэспубліканскім кейс-чэмпіянаце DanYou, які быў арганізаваны і праведзены кампаніяй Danone!
27 красавіка ў Мінску адбыўся фінал кейс-чэмпіянату, арганізаванага кампаніяй Danone, DanYou. У кейс-чэмпіянаце прыняло ўдзел больш за 300 чалавек. Кафедру міжнародных эканамічных адносінаў з гонарам прадставіў Павел Сергяевіч, які ў складзе каманды OneDan, заняў 1 месца. Віншуем!
Кафедра міжнародных эканамічных адносін таксама дзякуе студэнтам 4-га курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» Аліне Фамянок, Мікіце Фралову, якія аказвалі ўсялякую падтрымку нашаму ўдзельніку!
Жадаем усім удачы і поспехаў у далейшым!

