Select your language

3 мая 2018 года на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча студэнтаў 1—4 курсаў з амерыканскім дыпламатам, Часовым павераным у справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Робертам Райлі.

У пачатку сустрэчы Роберт Райлі расказаў пра сябе: кар'еру ў сферы юрыспрудэнцыі, сям'ю, прычыны, па якіх прыняў рашэнне змяніць працу адваката на дыпламатычную службу.

У сваім выступе Р. Райлі спыніўся на асноўных прынцыпах, якімі павінен кіравацца дыпламат у сваёй працы, распавёў пра сістэму адбору дыпламатычных работнікаў у ЗША.

Таксама былі акрэслены асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі і ЗША, перспектывы развіцця нашых адносін у будучыні.

Сустрэча для студэнтаў была асабліва цікавай і тым, што яны атрымалі магчымасць пагутарыць з прафесіяналам у галіне міжнародных адносін.

У канцы сустрэчы госць адказаў на пытанні студэнтаў, якія закраналі самыя розныя вобласці, так як на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх спецыяльнасцяў.

Напрыканцы мерапрыемства ў кожнага была магчымасць асабіста пагутарыць з Р. Райлі і зрабіць сумеснае фота.

Ягор Крупянькоў, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"

{gallery}2018/2018_05_03{/gallery}