Select your language

На кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбылася доўгачаканая і ўжо традыцыйная вэб-канферэнцыя на англійскай мове «Поспех у бізнэсе: нацыянальны бізнэс-клімат у розных краінах». Канферэнцыя аб'яднала самых яркіх і актыўных студэнтаў ФМА і студэнтаў Маскоўскага фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ. Удзельнікамі вэб-канферэнцыі з боку ФМА сталі студэнты і магістранты спецыяльнасцяў "Сусветная эканоміка», «Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах».

Вэб-канферэнцыі паміж ФМА БДУ і партнёрскімі ВНУ (МГІМО, Фінансавым універсітэтам) і іншыя мерапрыемствы, якія сталі ўжо добрай традыцыяй, штогод праводзяцца дзякуючы актыўнай працы выкладчыцкага складу кафедры. Дадзены тэлемост быў падрыхтаваны пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры С. А. Дубінка і старэйшага выкладчыка А. В. Пільгун.

У гэтым годзе ў рамках вэб-канферэнцыі адбыліся актыўныя абмеркаванні, якія ахапілі шырокі спектр пытанняў міжкультурнай камунікацыі, правілаў вядзення бізнэсу з замежнымі партнёрамі і бізнэс этыкету. Адным з самых абмяркоўваемых пытанняў стала магчымасць фарміравання і існавання адзінай еўрапейскай дзелавой культуры з мінімізацыяй нацыянальных адрозненняў і асаблівасцяў.  В.С. Малькевіч, якая выступіла з дадзенай тэмай,  была ўдастоена ўзнагароды вышэйшай ступені. Аднагалосным рашэннем удзельнікаў і арганізатараў вэб-канферэнцыі дыпломы былі прысуджаны наступным дакладчыкам:

  • Малькевіч В. С. — дыплом першай ступені за выступленне на тэму «Europeanization of business culture: are we witnessing the creation of a new common business culture in Europe?» (навуковы кіраўнік — дацэнт Дубінка С.А.);
  • Мамчыц Д.Д — дыплом другой ступені, даклад на тэму «Leaders in multinational corporations (MNCs): cultural aspects» (навуковы кіраўнік — дацэнт Дубінка С. А.);
  • Кучура Е. В. і Аляхновіч В. С. — дыплом трэцяй ступені за выступленне з дакладам "Customs management in the multinational company» (навуковы кіраўнік — дацэнт Дубінка С. А.).

Высокі ўзровень падрыхтоўкі і яркія выступленні дазволілі ўдзельнікам падзяліцца асабістым вопытам з замежнымі калегамі, што вельмі важна для паспяховага прафесійнага і культурнага развіцця. Бо як сказаў Вальтэр Скот: «У жыцці няма нічога лепш, чым уласны вопыт». Актыўныя абмеркаванні і мноства пытанняў да дакладчыкаў з'яўляюцца яркім сведчаннем высокай зацікаўленасці студэнтаў і магістрантаў у правядзенні такога роду міжнародных вэб-канферэнцый і мерапрыемстваў.

Завяршылася вэб-канферэнцыя сумесным выкананнем песні, што зарадзіла ўсіх удзельнікаў станоўчай энергіяй і падарыла па-сапраўднаму вясновы і сонечны настрой.

19 красавіка мерапрыемствы ў рамках 75-й навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ФМА БДУ працягнуліся не менш цікавымі і арыгінальнымі выступленнямі студэнтаў і магістрантаў на секцыі «Дзелавыя культуры ў сферы міжнароднага бізнэсу» на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў. Студэнты і магістранты асвятлілі пытанні вядзення міжнароднага бізнэсу, крос-культурных адрозненняў, мытнага рэгулявання і інш. Узнагароды атрымалі:

  • дыплом першай ступені — Ермаковіч Лізавета, Пасюк Анастасія, Шмярко Уладзіслаў у складзе каманды магістрантаў спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» з выступам на тэму «Language as anintegral part of cross-cultural differences in international communication» (навуковы кіраўнік — дацэнт Дубінка С. А.);
  • дыплом другой ступені — Балацько Алеся, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства», з тэмай «Guiding priciples of the Japanese management» (навуковы кіраўнік — Костачкіна В.В.);
  • дыплом трэцяй ступені — Вішнеўская Анастасія, магістрантка спецыяльнасці "Сусветная эканоміка», з тэмай «Performance Appraisal Along Cultural Dimensions» (навуковы кіраўнік — дацэнт Дубінка С. А.).

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў, а таксама жадаем ім далейшых творчых і прафесійных поспехаў!

Ермаковіч А.С., Пасюк А.А., магістранты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"

{gallery}2018/2018_05_04{/gallery}