Select your language

5 мая 2018 г. спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння Карла Маркса, выбітнага мысляра, філосафа, эканаміста, сацыёлага, грамадскага і палітычнага дзеяча ...

Феномен Карла Маркса як ключавой постаці палітычнай і інтэлектуальнай гісторыі XIX-XX стагоддзяў вывучаецца ў вядучых універсітэтах свету, ні адзін курс эканамічнай гісторыі не абыходзіцца без разгляду яго тэорыі.

Спектр ацэнак яго асобы і тэорыі вельмі шырокі ... Аднак, па выніках апытання грамадскай думкі, праведзенага Бі-Бі-Сі на зыходзе XX стагоддзя, Маркс прызнаны найвялікшым мысляром тысячагоддзя. А па дадзеных каталога Бібліятэкі Кангрэсу ЗША яму прысвечана больш навуковых прац, чым любому іншаму чалавеку ў гісторыі.

У пачатку мая нас чакае некалькі цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дням кафедры МЭА і юбілею Карла Маркса:

  • 3 мая адбудзецца аспіранцкі семінар.
  • 4 мая будзе праведзены III заключны этап конкурсу навуковых праектаў студэнтаў і магістрантаў "Сусветная эканоміка: сучасныя тэндэнцыі развіцця».
  • 4 мая ў 14-00 адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне кафедры.
  • 7 мая ў 16-30 у аўд. 1202 для студэнтаў першага курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» будзе праведзена «Эканамічная віктарына».
  • 8 мая ў 16-30 у аўд. 1202 адбудзецца святочны канцэрт студэнтаў 1 і 2 курсаў аддзялення "Сусветная эканоміка».

Запрашаем на нашы мерапрыемствы!!!