23 красавіка 2018 г. у рамках дзён Навукі на факультэце міжнародных адносін БДУ па запрашэнні старэйшага выкладчыка кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў А. В. Пільгун і пры падтрымцы Клуба перакладчыкаў (пад кіраўніцтвам дацэнта А. Ф. Дрозд) адбылася сустрэча з перакладчыкам-фрылансерам, натарыяльным перакладчыкам, галоўным арганізатарам «Форуму перакладчыкаў Беларусі» Юліяй Цімашэнка. Юлія спецыялізуецца на пісьмовых перакладах ў галіне медыцыны, фармацэўтыкі, касметыкі і прыгажосці, маркетынгу і турызму.
У выступе «Пісьмовы пераклад: як пачаць зарабляць?» Юлія падзялілася сваім уласным вопытам працы ў якасці пісьмовага перакладчыка, распавяла пра варыянты працаўладкавання ў Беларусі, закранула асаблівасці і цяжкасці, з якімі прыйдзецца сутыкнуцца пачаткоўцу-перакладчыку на першых этапах працы ў сваёй прафесіі. Юлія падзялілася інфармацыяй пра тое, як пачаць зарабляць на этапе «пачатковец», а таксама карыснымі рэкамендацыямі і рэсурсамі: сайтамі, кнігамі, дадаткамі.
Дадзенае мерапрыемства было карысна ў якасці прыкладу / знаёмства з тым, што студэнтаў чакае пры выбары кар'еры перакладчыка. Мерапрыемства дазволіла студэнтам зразумець для сябе, што ўяўляе сабой праца перакладчыка-фрылансера, задумацца пра перспектывы і магчымасці гэтай прафесіі.
Анастасія Палянскіх, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"
{gallery}2018/2018_04_23_03{/gallery}