Першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае на спартыўна-масавае, грамадзянска-патрыятычнае мерапрыемства "Зорны матч Перамогі», якое адбудзецца 08 мая 2018 года на базе вучэбна-спартыўнага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Універсітэцкі» (вул. Кастрычніцкая, 8а) з 13 : 00 да 16:00.
У рамках мерапрыемства пройдуць футбольныя матчы каманд зорак беларускай эстрады, тэатра і кіно «Арт-Старс» і прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў БДУ, а таксама масавыя забегі ўдзельнікаў мерапрыемства (дзяўчаты і жанчыны – дыстанцыя 500 м, юнакі і мужчыны – 1000 м па чатырох узроставых групах), канцэрт з удзелам членаў клуба «Арт-Старс», групы «Дэльта» і зорак эстрады БДУ, інтэрактыўныя зоны, паказальныя выступленні прафесійных спартсменаў і іншае.
Навучэнцам пры сабе неабходна мець студэнцкі білет. Збор усіх удзельнікаў мерапрыемства – у 12:30.