Select your language

23 красавіка 2018 года на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбылася размова з Мэлам Роджэрсам, генеральным консулам па гандлёва-эканамічных пытаннях, на тэму "Асаблівасці сучаснай размоўнай англійскай мовы". У ходзе гутаркі студэнты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" і "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" задавалі пытанні, якія тычыліся статусу англійскай мовы ў сучасным свеце, у тым ліку і ў сферы бізнесу, асаблівасцяў грантавай падтрымкі Брытанскага пасольства, а таксама розных варыянтаў сучаснай брытанскай англійскай мовы.

А. В. Бабук, І. Н. Пасейшвілі, старшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў

{gallery}2018/2018_04_23_02{/gallery}