Select your language

24 красавіка ў рамках Тыдня навукі на ФМА кафедрай міжнароднага турызму была арганізавана "Жывая бібліятэка" на тэму "Як патрапіць у навуку: вопыт даследчай работы выкладчыкаў кафедры".

«Жывая бібліятэка» – з'ява параўнальна новая. Праект узнік у 2000 годзе і ўпершыню быў праведзены ў Даніі. «Жывая бібліятэка» працуе гэтак жа, як і звычайная бібліятэка. Адрозненне толькі ў тым, што кнігі «Жывой бібліятэкі" – гэта жывыя людзі, якія гатовы распавесці сваю гісторыю і адказаць на пытанні «чытача».

У рамках мерапрыемства ў якасці "жывых кніг" выступілі выкладчыкі кафедры Л. М. Гайдукевіч, Л. В. Факеева і Г. А. Данільчанка, якія распавялі аб іх станаўленні ў навуковым свеце, пра тое, як яны адважыліся звязаць сваё жыццё з навукай, з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся на сваім шляху і як матывавалі сябе не здавацца на паўдарозе.

Актыўнае абмеркаванне паміж "кнігамі" і "чытачамі" паўстала ў пытанні выбару тэмы дысертацыі і яе актуальнасці. Студэнтаў цікавіла, як у выкладчыкаў атрымліваецца прысвячаць значны час навуцы, як знайсці ў сабе сілы пераадолець ляноту, як выбраць тэму даследавання і навуковага кіраўніка. У адказ на гэтыя пытанні выкладчыкі актыўна дзяліліся унікальным жыццёвым вопытам і падказкамі са свайго навуковага жыцця.