У чацвер, 26 красавіка, на нашым факультэце прайшла сустрэча з першым намеснікам генеральнага дырэктара канала "Сталічнае тэлебачанне" Вадзімам Шчагловым. Вадзім Яўгенавіч падзяліўся са студэнтамі гісторыяй сваёй кар'еры, распавёў пра ўсе плюсы і нешматлікіх мінусы працы журналіста. Больш таго, была закранута тэма ўплыву СМІ ў сучасным свеце. Ён таксама адзначыў якасці, неабходныя для журналіста ў сучасным свеце. Удзельнікі сустрэчы выказалі сваё бачанне будучыні беларускага тэлебачання, пасля чаго Вадзім Шчаглоў адказаў на ўсе пытанні студэнтаў.
